Беларуская Служба

Харкаў запрашае польскія кампаніі да ўдзелу ў рэканструкцыі горада

20.07.2023 14:45
У Варшаве праходзіць канферэнцыя «Еўропа – Польшча – Украіна. Адбудоўваем разам».
АдэсаPAP/Alena Solomonova

Мэр Ігар Церахаў плануе ўключыць Польшчу ў лік інвестараў, якія прысутнічаюць у горадзе. Украінскі мясцовы чыноўнік быў госцем варшаўскай канферэнцыі «Еўропа – Польшча – Украіна. Адбудоўваем разам».

Ігар Церахаў падкрэсліў, што Харкаў з'яўляецца буйным індустрыяльным і навуковым цэнтрам, а таксама цэнтрам украінскага IT-сектара. Ён адзначыў, што інвестыцыі патрэбныя асабліва ў пацярпелых ад вайны сферах інфраструктуры, энергетыкі і ацяплення:

-Я вельмі спадзяюся, што пасля гэтай канферэнцыі мы зможам арганізаваць прыезд прадпрымальнікаў з Польшчы, каб яны на свае вочы ўбачылі патэнцыял гораду, каб яны таксама правялі першыя перамовы.

Цяпер ва Украіне працуе больш за 600 польскіх фірмаў, але каля дзвюх з паловай тысячаў зацікаўленыя ў рэканструкцыі.

ав