Беларуская Служба

У Варшаве адбылася Сустрэча камандуючых Узброенымі сіламі Польшчы і Украіны

08.08.2023 13:42
Бакі абмяркоўваюць у першую чаргу далейшую падтрымку ўсходняй суседкі.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Marcin Gadomski

Аператыўны камандуючы Узброеных Сіл генерал-лейтэнант Томаш Пятроўскі сустрэўся з камандуючым Аб'яднанымі Узброенымі сіламі Украіны генерал-лейтэнантам Сяргеем Наевым. Сустрэча адбылася прыканцы ліпеня і на пачатку жніўня, паведамілі сёння ў Польскай арміі.

Тэмай перамоў стала сітуацыя ў галіне бяспекі ў рэгіёне, у тым ліку з'яўленне ў Беларусі групоўкі Вагнера, а таксама магчымыя шляхі дапамогі ўкраінскаму войску ў супрацьстаянні ўзброенай агрэсіі з боку Расіі.

«Генералы далі комплексную ацэнку сітуацыі з бяспекай і магчымымі пагрозамі на расійска-беларуска-ўкраінскай мяжы. Аператыўны камандуючы запэўніў генерала Сяргея Наева ў нязменнай падтрымцы і выказаў удзячнасць за мужную барацьбу ўкраінскага народа і яго Узброеных Сіл», — паведаміла польскае аператыўнае камандаванне.

Сяргей Наеў - як паведамілі ва ўзброеных сілах Украіны - падкрэсліў важнасць працягу абмену інфармацыяй і вопытам у арганізацыі баявой працы.

Ён падзяліўся асаблівасцямі практычнага выкарыстання розных відаў замежнай зброі, а таксама ўказаў на неабходнасць дадатковага навучання персаналу эксплуатацыі і рамонце ваеннай тэхнікі польскай вытворчасці.

Генерал-лейтэнант Томаш Пятроўскі падтрымаў гэтую ініцыятыву, запэўніўшы ўкраінскіх калег у сталай і ўсебаковай дапамозе.

Сяргей Наеў дадаткова падкрэсліў, што Польшча «рашуча» падтрымлівае абараназдольнасць Украіны, што павінна стаць важкім і бясспрэчным укладам у перамогу над агрэсарам.

ПР/юл