Беларуская Служба

На выходных пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

12.09.2023 12:28
Падзея накіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.
.
.Foto: .

16 і 17 верасня 2023 года ў Варшаўскім цэнтры крэатыўнасці па адрасе вул. Таргова, 56 пройдзе Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі – падзея, накіраваная на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.

Сярод экспертаў – выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, арт-менеджэрка Анна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц і шмат іншых дзеячаў.

Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры