Беларуская Служба

Мігранты на польска-беларускай мяжы разбілі шыбы ў машыне Памежнай службы

19.10.2023 10:15
Памежная служба Польшчы паведамляе, што 60 чалавек спрабавалі ў сераду нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу за апошнія суткі. Мігранты закідвалі польскія патрулі камянямі і палкамі. Службовая машына памежнікаў атрымала пашкоджанні, гаворыцца ў чацвер у зводцы Памежнай службы за апошнія суткі.
  -       .
Мігранты на польска-беларускай мяжы разбілі шыбы ў машыне Памежнай службы.Фота: Straż Graniczna

Памежная служба паведаміла аб затрыманні яшчэ двух чалавек за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы. Гэта двое грамадзян Малдовы, якія прыехалі забраць групы мігрантаў. Затрыманне адбылося ў зоне дзеянняў памежнай заставы ў Міхалове.

Мігранты кідалі палкі і камяні ў польскі патруль. «У Land Rover Памежнай службы былі разбітыя дзве шыбы», – паведаміла Памежная служба на платформе X (раней Twitter) і апублікавала фатаграфіі разбітай машыны.

З пачатку года на польска-беларускай мяжы было зафіксавана каля 22 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння, мігранты паходзілі з больш чым 50 краін свету.

На мяжы з Беларуссю працягласцю 186 км у 2022 годзе пабудавана металічная агароджа вышынёй 5,5 метра, яе дапаўняе сістэма камер і датчыкаў, якая створана на 206 км мяжы.

Памежная ахова шукае падрадчыка для ўсталявання электроннага бар'еру на рацэ Буг уздоўж мяжы з Беларуссю ў Люблінскім ваяводстве. Барʼер будзе ахопліваць 172 км мяжы, і плануецца, што будуць устаноўленыя 4,5 тысячы дзённа-начных і цеплавых камер і 1,8 тыс слупоў для камер; цэнтр назірання будзе створаны ў штаб-кватэры Надбужанскага аддзелу памежнай аховы ў Хельме. Тэндар павінен быць завершаны ў сярэдзіне лістапада, каб ужо сёлета можна было пачаць работы.

Таксама ў гэтым годзе Памежная служба праз тэндар хоча выбраць падрадчыка для электроннага барʼеру на памежных рэках Свіслач і Істачанка ў Падляскім ваяводстве. Праца тут пачнецца ў 2024 годзе.

PAP / вх