Беларуская Служба

Улады Кіева пацвердзілі, што помнік Жызнеўскаму знеслі паводле іхняга распараджэння

05.12.2023 13:13
 2017 годзе яго ўшанавалі званнем Героя Украіны і перад гэтым пасмяротна далі ўкраінскае грамадзянства.
                 ( 2018 ).
Пятро Парашэнка ў часе свайго прэзідэнцтва прыносіў разам са сваёй жонкай Марынай кветкі да помніка Міхаілу Жызнеўскаму (студзень 2018 года).Афіцыйныя крыніцы

У афіцыйным адказе кіеўскіх уладаў «Радыё Свабода» адсутнічае інфармацыя аб узгадненні дэмантажу помніка Міхаілу Жызнеўскаму з якімі-небудзь грамадскімі арганізацыямі, актывістамі ці ўстановамі.

У дэпартаменце культуры Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА) паведамілі «Свабодзе», што помнік Герою Украіны, беларусу паводле паходжання Міхаілу Жызнеўскаму знеслі як аб’ект, які не меў статусу аб’екту культурнай спадчыны.

Помнік Міхаілу Жызнеўскаму знеслі, паколькі на гэтым месцы вырашылі ўсталяваць новы мемарыял героям-кіеўлянам, якія загінулі ў антытэрарыстычнай аперацыі з 2014 году на ўсходзе Украіны.

На пляцоўцы побач з помнікам Міхаілу Жызнеўскаму, які быў усталяваны ў лістападзе 2014 году недалёка ад меркаванага месца ягонай гібелі ў Кіеве – на рагу Пятроўскай алеі і вуліцы Грушэўскага, – знаходзіўся таксама і помнік украінскаму пісьменніку Міколе Вінграноўскаму. Яго таксама дэмантавалі, але пасьля ўзвядзення новага мемарыяла ўсталявалі побач з ранейшым месцам. Помнік Міхаілу Жызнеўскаму дэмантавалі і схавалі ў кустах, дзе яго дапамаглі знайсці актывістам сёлета ў кастрычніку.

Нагадаем, Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас Еўрамайдану ў Кіеве. У 2017 годзе яго ўшанавалі званнем Героя Украіны і перад гэтым пасмяротна далі ўкраінскае грамадзянства. Зорку Героя Украіны тагачасны прэзідэнт Пятро Парашэнка перадаў бацькам Міхася. Забойца дагэтуль не знойдзены.

эж