Беларуская Служба

43 адсоткі палякаў выязджаюць на майскія выходныя

30.04.2024 16:37
Асабліва вялікі паток турыстаў чакаецца ў Закапанэ.
Від на Татры PAP/Darek Delmanowicz

43 адсоткі палякаў выязджаюць на майскія выходныя 1-5 мая – вынікае з даследавання Польскай турыстычнай арганізацыі. Гэта на 10 працэнтаў больш, чым годам раней.

Асабліва вялікі паток турыстаў чакаецца ў Закапанэ.

Паводле звестак Татранскай гандлёвай палаты, занятыя амаль усе месцы для начлегу.

Уладальнікі гасцініц, гасцявых дамоў і кватэр найбольшую колькасць гасцей чакаюць з чацвярга да нядзелі.

«Свабоднымі засталіся лічаныя пакоі», - кажа Караль Вагнер з Татранскай гандлёвай палаты.

- Многія нашыя калегі па турыстычных паслугах вельмі рады, таму што ўжо ў мінулым тыдні яны прадалі амаль 100 працэнтаў месцаў. Мы даўно такой сітуацыі не бачылі. Стандартны пакой для двух чалавек са сняданкам у 2,5 км ад цэнтра Закапанэ ў сярэднім каштуе 520 злотых (120 еўра) за суткі. 

«Прадпрымальнікі з мясцовасцяў побач з Закапанэ таксама чакаюць добрых заробкаў ад гэтых майскіх, — кажа Караль Вагнер.

- Падгале запаўняецца і турыстычны паток выліваецца паза межы Закапанэ ў суседнія мясцовасці. Маўляў, у гэтую пару году для адпачынку турыстам дастаткова пакой з відам на Татры і зона барбекю.

Паліцыя і Татранская гандлёвая палата перасцерагаюць ад махляроў, якія прапаноўваюць начлег у гарах. Ашуканцы практыкуюць спагнанне перадаплаты за арэнду неіснуючых аб'ектаў.

Спецыялісты заклікаюць быць асабліва ўважлівымі пры браніраванні жылля.

яс/IAR