Рынак звадкаваных прыродных газаў у Польшчы вельмі стабільны і такім павінен быць і ў наступным годзе - прагназуе Польская арганізацыя звадкаванага газу (POGP).
Генеральны дырэктар POGP Барташ Квяткоўскі паведаміў, што аналагічная сітуацыя на рынку назіралася шмат гадоў, за выключэннем пачатку пандэміі, калі палякі менш перамяшчаліся і адпаведна менш карысталіся транспартам. Эксперт дае стрыманыя але аптымістычныя прагнозы на наступны год:
— Беручы пад увагу знешнія фактары, у прыватнасці, цёплая надвор'е, слабы попыт у заходніх гаспадарках, расце канкурэнцыя паміж пастаўшчыкамі гэтай сыравіны. Вялікія пастаўкі на сусветныя рынкі амерыканскага звадкаванага газу, бо менавіта ЗША — гэта найвялікшы пастаўшчык звадкаванага газа ў свеце. Усё абумоўлівае прагноз на стабільныя цэны.
У Польшчы прыкладна 75% рынку звадкаванага газу складае аўтагаз, але, акрамя таго, гэтае паліва выкарыстоўваецца для ацяплення дамоў або на вытворчасці — у асноўным у сельскай мясцовасці, а 10% для турыстычных балонаў. Паводле падлікаў, прыкладна 13% легкавых аўтамабіляў у Польшчы працуюць на звадкаваным прыродным газе.
iar/эж