Судна расійскага «ценявога флота», якое знаходзіцца пад санкцыямі, было заўважанае ў Балтыйскім моры падчас здзяйснення падазроных манеўраў ля падводных ліній электраперадач, якія злучаюць Польшчу і Швецыю. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск.
«Пасля эфектыўнага ўмяшання польскага флоту расійскае судна адышло ў расійскі порт. Да месца інцыдэнту быў накіраваны польскі вайсковы карабель ORP Heweliusz», – напісаў кіраўнік польскага ўраду ў сваіх сацсетках.
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш у сваю чаргу заявіў, што пасля ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА падобныя інцыдэнты ў Балтыйскім моры здараюцца ўсё часцей. Палітык дадаў, што польскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з саюзнікамі.
У сувязі з інцыдэнтам заўтра, 22 мая, у Цэнтры ваенна-марскіх аперацый адбудзецца спецыяльная нарада з удзелам прэмʼер-міністра Дональда Туска.
вс