Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ледавікі імкліва змяншаюцца: за паўстагоддзя страчана 11 трыльёнаў тон

20.09.2026 18:12
Больш за 80% страчанага лёду трапіла ў акіян праз паскарэнне руху ледавікоў, а не толькі праз паверхневае раставанне. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Aline Dassel from Pixabay/CC0

Грэнландыя і Антарктыда з 1970-х гадоў страцілі каля 11 трыльёнаў тон лёду, што ўжо прывяло да росту ўзроўню Сусветнага акіяна больш чым на 3 см. Такія вынікі паказала найбуйнейшае на сёння спадарожнікавае даследаванне, якое ахоплівае амаль паўстагоддзя назірання — Ice Sheet Mass Balance Intercomparison Exercise (IMBIE).

Навукоўцы прааналізавалі дадзеныя 27 спадарожнікавых місій. На Грэнландыю прыпадае рост узроўню мора на 1,81 см, на Антарктыду — яшчэ 1,33 см. Разам гэтыя два рэгіёны цяпер забяспечваюць каля чвэрці глабальнага росту ўзроўню мора.

Пры гэтым тэмпы страты лёду рэзка паскорыліся. Грэнландыя ў 1980-х губляла каля 60 млрд тон лёду ў год, а ў 2010–2019 гадах — ужо 264 млрд тон. У Антарктыдзе паказчык вырас з 48 млрд да 202 млрд тон у год.

Больш за 80% страчанага лёду трапіла ў акіян праз паскарэнне руху ледавікоў, а не толькі праз паверхневае раставанне. Гэта павялічвае рызыку далейшага росту ўзроўню мора і прыбярэжных паводак.

pap/эж