Напярэдадні парлямэнцкіх выбраў у Польшчы ў сталіцы Сылезіі Катавіцэ распачаў трохдзённы пленум Аб’яднаных правых сілаў. Палітычнае відовішча праходзіць пад дэвізам «Думай аб Польшчы».
Падчас першага дня пленуму палітыкі, правячай у Польшчы права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», сканцэнтраваліся на праблемах экалёгіі, разьвіцьці эканомікі і грамадзянскай супольнасьці. Распачынаючы сустрэчу бязьмены лідэр «Права й справядлівасьці» Яраслаў Качыньскі падзякаваў усім выбарцам за падтрымку, аказаную падчас выбраў у Эўрапарлямэнт. Адначасова палітык заявіў, што ўспрымае такі ступень грамадзкага даверу, як вялікую адказнасьць і абавязак.
Таксама Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што праграма ягонай партыі была й будзе праграмай няўхільнага разьвіцьця. Качыньскі падкрэсьліў, што гэтаму разьвіцьцю паслужыць пошук новых рэсурсаў – чалавечых, фінансавых і гаспадарчых. «Мы правядзем мабілізацыю гэтых рэсурсаў, каб добры час для Польшчы й палякаў працягваўся як мага даўжэй» – падсумаваў Яраслаў Качыньскі.
IAR/эж