Прычынай не з’яўляецца дэмаграфічны крызіс, а кадравыя праблемы, - піша на першай паласе „Dziennik Gazeta Prawna”.
- Няма персаналу, хаця мы пастаянна даем аб’явы. Я сама асабіста зрабіла ў гэтай справе некалькі дзесяткаў званкоў, - расказвае дырэктар шпіталя ў Мронгове, які закрыў свой раддом.
Паводле аналітыкаў, будзе яшчэ горш. Гінеколагам-акушэрам у Польшчы у сярэднім 60 гадоў, а маладыя не ахвотна выбіраюць гэтую спецыяльнасць. Таксама гінеколагі і анэстэзіёлагі найчасцей выяжджаюць на працу за мяжой. За апошнія 15 гадоў з’ехала з Польшчы 500 гінеколагаў. Дадатковай праблемай раддамоў з’яўляецца недахоп педыятраў. Зараз 25% медыцынскіх клінік і паліклінік шукаюць педыятра, а ў 10% мэдычных пляцоўках патрэбны гінеколаг.
І хаця плата вельмі вялікая -200 злотых за гадзіну, то бок 47 еўра, то і так гінеколагаў у шпіталях не хапае.
Урад прапануе прыцягваць лекараў з-за ўсходняй мяжы, аднак працэс атрымання дазволу на працу медыка, напрыклад з Украіны, вельмі працяглы і складаны. Спачатку асоба павінна атрымаць статус імігранта, здаць экзамен па польскай мове, атрымаць прызнанне дыплома, прайсці бясплатны стаж ў шпіталі, які доўжыцца 13 месяца. DGP адзначае, што ў гонках за медыкамі з-за усходняй мяжы перамагаюць з Польшай Вялікабрытанія і Нямеччына, дзе гэтая працэдура менш складаная.
яс