Беларуская Служба

Зніжаецца прамысловая вытворчасць у Польшчы

21.04.2020 17:32
«Вынікі за сакавік супадаюць з прагнозамі і з тым, што адбываецца ў польскай і сусветнай эканоміцы».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы паведаміла, што прамысловая вытворчасць у Польшчы за сакавік г.г у параўнанні з сакавіком мінулага году, знізілася на 2,3%.

Эканамістка Уршуля Крыньска з PKO Bank Polski сцвярджае, што вынікі за сакавік супадаюць з прагнозамі і з тым, што адбываецца ў польскай і сусветнай эканоміцы.

- Найбольшае зніжэнне назіраецца ў аўтамабільнай прамысловасці і на вытворчасці мэблі. Гэта тавары народнага спажывання, якія таксама ў значнай меры прадаюцца за мяжу. У цяперашняй сітуацыі не здзіўляе вялікі рост фармацэўтычнай вытворчасці, рост вытворчасць прадуктаў харчавання, хімікаліяў і напояў.

Такім чынам, бачна, што ў Польшчы, але і ў іншых краінах, попыт спажыўцоў на тавары, якія не з'яўляюцца самымі неабходнымі штодня, перастаў расці, – адзначае Крыньска.

 - Добра прадаюцца прадукты, хімікаліі, і, зразумела, лекі. Іншыя віды продажу спыніліся ў выніку наступстваў адміністрацыйных рашэнняў і запатрабаванняў пакупнікоў. А калі казаць пра будучыню- што для прамысловай вытворчасці ў макраэканамічных маштабах, ключавое не толькі тое, што адбываецца ў Польшчы, а таксама тое, што адбываецца ў свеце, бо прамысловасць – галіна эканомікі адкрытая на ўвесь свет.

Са студзеня па сакавік г.г. аб'ём прамысловай вытворчасці быў на 1% большы, чым летась за аналагічны перыяд, калі рост склаў 6,1%.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі