Пад праліўным дажджом і з захаваннем усіх умоваў сацыяльнай дыстанцыі адбыліся святкаванні 79-й гадавіны забойства немцамі польскіх прафесараў у Львове.
Прадстаўнікі львоўскіх ВНУ, мясцовых уладаў і Генеральнага консульства Польшчы ў Львове ўсклалі кветкі і памаліліся пад помнікам львоўскім прафесарам.
Генеральны консул Эліза Дзванкевіч падкрэсліла, што гітлераўцы забілі даваенную польскую навуковую эліту:
-Гэта была эліта польскага народу, вынішчаная паводле пэўнага плану, які немцы рэалізоўвалі тут, у Львове, як і ў Кракаве, дзе таксама забівалі польскую прафесуру.
Рэктар Львоўскага палітэхнічнага ўніверсітэту Юры Бабала адзначыў, што супольныя памятныя ўрачыстасці паглыбляюць украінска-польскія стасункі.
-Мы сустракаемся тут у памяць тых жахлівых падзей, каб не забыць пра тое, што тут здарылася, і каб гэта больш не паўтарылася.
Ноччу з 3 на 4 ліпеня 1941 ад рук нямецкіх забойцаў загінулі 45 прафесараў львоўскіх ВНУ разам з чальцамі сям’і і сябрамі.
ав