Беларуская Служба

ІНП з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы адкрыў выставу «Вайна светаў»

12.08.2020 13:38
Выстава паказвае польска-бальшавіцкі канфлікт на розных узроўнях.
Аўдыё
  • Варшаўская бітва - культурніцкія падзеі
   -,
Яраслаў Шарэк на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыцці выставы "Вайна сусветаў"PAP/Tomasz Gzell

Выстава «Вайна светаў», коміксы для моладзі, памятныя шыльды добраахвотнікаў польска-бальшавіцкай вайны – гэта самыя важныя ініцыятывы Інстытуту нацыянальнай памяці з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы.

Старшыня Інстытуту Яраслаў Шарэк казаў на прэс-канферэнцыі, што сваёй працай установа хоча нагадаць значэнне Варшаўскай бітвы для Польшчы і свету:

-100 гадоў таму разыгрывалася бітва за ўсё, за будучыню Еўропы. Гэта ў Польшчы, дзякуючы перамозе, была захаваная лацінская цывілізацыя, захаванае хрысціянства. Сёння праз 100 гадоў мы ўжо ведаем на колькі знішчальным быў камунізм. Што ён з сабой прыносіў.

Між іншым, ІНП падрыхтаваў выставу «Вайна сусветаў». Дырэктар Бюро нацыянальнай адукацыі варшаўскага ІНП Томаш Лабушэўскі патлумачыў, што выстава паказвае польска-бальшавіцкі канфлікт на розных узроўнях:

-Усім гледачам мы хацелі паказаць, што мы расказваем гісторыю не звычайнага канфлікту, які звычайна тычыўся захопу земляў, а гэта быў канфлікт цывілізацый. Першая частка выставы «Вайна цывілізацый» паказвае, як гэты канфлікт на ўзроўні культуры, палітыкі, свабоды, веравызнання выглядаў.

Чарговыя часткі выставы прысвечаныя: полю барацьбы Варшаўскай бітвы і эканамічным ды культурніцкім дасягненням 20-годдзя міжваеннай Польшчы.

ІНП падрыхтаваў таксама коміксы для дзяцей і моладзі, якія паказваюць польска-бальшавіцкую вайну і Варшаўскую бітву. Абодва коміксы можна чытаць і глядзець у інтэрнэце на канале Youtube, яны таксама выдадзеныя на англійскай і французскай мовах.

Для дзяцей таксама падрыхтаваныя тэматычныя пазлы, а для настаўнікаў – адукацыйныя папкі.

ав


Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры