Фермеры могуць ужо падаваць заяўкі на прамыя даплаты з ЕС на бягучы год. Сёлета ўпершыню можна гэта зрабіць выключна праз інтэрнэт пры дапамозе адмысловага прыкладання eWniosek Plus, якое падрыхтавала Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Атрымальнікі еўразвязаўскіх даплатаў павінны адправіць неабходныя дакументы да 17 траўня.
Старшыня Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Галіна Шыманска (Halina Szymańska), паясняе, што дадатак дае фермерам магчымасць хутка праверыць статус заяўкі:
- Прыкладанне eWniosek Plus аблягчае ўвесь працэс перадачы заяўкі, паколькі частка дадзеных ставіцца ў аўтаматычна. Прыкладанне дае шмат магчымасцяў, у тым ліку адмовіцца ад заяўкі, увесці ў яе змены ці далучыць дадатковыя дакументы.
Прыкладанне eWniosek Plus працуе з 2018 года, але частка фермеры да гэтага часу падавала заяўкі на паперу. Скарыстацца прыкладаннем фермерам дапамогуць таксама супрацоўнікаў мясцовых аддзяленняў Агенцтва па рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі.
Усё пры захаванні санітарных абмежаванняў:
- Фермеры павінны быць у масках, таксама супрацоўнікі агенцтва. Я заахвочваю фермераў, раней патэлефанаваць і дамовіцца, каб не чакаць чэргах. Нагадваю, што ў памяшканнях можа знаходзіцца адначасова канкрэтная колькасць чалавек.
Канчатковая дата прыёму заявак на даплаты для фермераў закончыцца 11 чэрвеня. Аднак кожная заяўка, пададзеная пасля 17 траўня, прывядзе да зніжэння датацыі на 1 працэнт.
аз