Швейцарская кампанія Nord Stream 2 AG разглядае пытанне аб банкруцтве, паведаміла агенцтва Reuters.
Раней кампанія звольніла 140 рабочых.
Агенцтва паведамляе, што гэты крок звязаны з санкцыямі ЗША ў дачыненні да гэтага газаправода і што кампанія можа афіцыйна пачаць працэдуру банкруцтва ў швейцарскім судзе на гэтым тыдні.
Кампанія Nord Stream 2 AG належыць расійскаму «Газпраму» і нядаўна завяршыла будаўніцтва другой ніткі газаправода з Расіі ў Нямеччыну.
яс/TVP