Нацыянальны банк Польшчы плануе далейшае павышэнне працэнтных ставак, паведаміў старшыня Нацбанку. На мінулым тыдні Савет па грашова-крэдытнай палітыцы восьмы раз запар павысіў працэнтныя стаўкі ў Польшчы – на гэты раз на тры чвэрці працэнтнага пункта. Адам Глапіньскі(Adam Glapiński) падкрэсліў, што ў барацьбе з інфляцыяй неабходна далейшае павышэнне ставак:
- Савет па грашова-крэдытнай палітыцы павышае працэнтныя стаўкі цягам некалькіх апошніх месяцаў. Мы будзем гэта рабіць далей, пакуль не дасягнем упэўненасці, што інфляцыя паніжаецца, а тэндэнцыя мае пастаянны характар. Зразумела гэта адмоўная навіна для тых, якіх закранаюць працэнтныя стаўкі, але станоўчая для тых, хто цікавіцца польскай эканомікай і фінансамі Польшчы.
Цяпер базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банку Польшчы складае 5,25 працэнта. Урад Польшчы пааб’яцаў неўзабаве прадставіць праект рашэнняў па падтрымцы крэдытаатрымальнікаў.
IAR/аз