Польшча рыхтуецца да ўдзелу ў Сусветнай выставе EXPO 2025 у горадзе Осака, штат Кансай у Японіі.
Павел Курташ (Paweł Kurtasz), старшыня Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю – установы, адказнай за падрыхтоўку польскага стэнда на гэтым мерапрыемстве – сказаў, што гэта выдатная магчымасць прасоўваць нашу эканоміку і культуру ў гэтым рэгіёне свету. Канцэпцыя польскага павільёну ўжо абраная.
-Гэта яшчэ не ёсць праект. Канцэпцыя вызначае архітэктурныя рамкі, а праект – як дакладна ўсё павінна быць падрыхтавана. Мы, пакуль яшчэ, на этапе канцэпцыі. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы канцэпцыі ўзялі на сябе нашыя японскія кансультанты. Яны нам расказалі, што магчыма падрыхтаваць у сейсмічнай зоне. Там падвойная складанасць, якая заключаецца ў тым, што гэта не толькі сейсмічная зона, а яшчэ і штучны востраў.
Expo 2025 Осака пачнецца 13 красавіка 2025 г. і працягнецца да 13 кастрычніка 2025 г. Мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Праектаванне будучага грамадства для нашага жыцця». Арганізатары мяркуюць, што ў ім прымуць удзел 150 краін і 25 міжнародных арганізацый.
IAR/яс