Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія кардынальна змянілі жыццё ўсёй краіны, Беларуская служба Польскага радыё для замежжа пагутарыла з беларускім палітыкам Паўлам Латушкам, які тры гады таму, як і многія беларусы зрабіў адзін з галоўных выбараў у сваім жыцці – стаў на бок святла.
-Тысячы беларусаў зараз знаходзяцца за кратамі на нашай Бацькаўшчыне. Яны за кратамі, бо праявілі рашучую волю. Мы, якія зараз знаходзяцца, тут на волі, ці маем права не праявіць сваёй волі...? Я глыбока перакананы, што мы не мае права на дэматывацыю, мы павінны праявіць волю, каб Беларусь і беларусы былі вольныя.
Пасля падзеяў жніўня 2020-га мінае ўжо тры гады. Сітуацыя ва ўсіх вымярэннях робіцца толькі горш і горш. Як не страціць веры ў такіх у мовах і не згубіцца?
- Скажу шчыра, штодня калі я прачынаюся або кладуся спаць – думаю пра палітычных вязняў, сярод якіх мой брат – Анатоль Латушка, які атрымаў шэсць гадоў турмы. (...) Барацьба зараз – гэта наш маральны абавязак перад тымі хто ў турме і перад тымі, каго ўжо няма з намі, каго рэжым пазбавіў жыцця.
Важна весці безупынную барацьбу за іх. Мяне гэта матывую. Ты вядзеш барацьбу за блізкіх, за родных, за сваю краіну і ў выніку за самаго сябе. Гэта ёсць вышэйшая матывацыя. Кожны з нас страціў амаль усё, але не страціў галоўнага – радзімы ў нашым сэрцы. (...)
А пра нядаўнія санкцыі ЕС, накладзеныя на рэжым Лукашэнкі, а таксама ролу Народнага атныкрызснага ўпраўлення ў гэтым працэсе, слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж