Беларуская Служба

Папярэджанне NOTAM для авіяцыі не будзе прадоўжанае

28.12.2023 12:03
Перабоі з сігналам GPS адбываліся пераважна ў паўночнай частцы краіны.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/stefan089

Польскае агенцтва па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху не будзе прадаўжаць дзеяння папярэджання NOTAM (Notice To Air Missions) для авіяцыі. Нагадваем, учора згаданае папярэджанне было абвешчанае ў сувязі з перабоямі з сігналам спадарожнікавай навігацыі GPS.

Як паведаміў прэс-сакратар агенцтва Тамаш Маджэеўскі, папярэджанне не было прадоўжанае, паколькі сітуацыя з сігналам вярнулася да нормы.

Перабоі з сігналам GPS адбываліся пераважна ў паўночнай частцы краіны. Іх прычыны пакуль невядомыя.

IAR/аз