Беларуская Служба

Узмацняюцца патрабаванні да ўвозу ў ЕС хатніх жывёл з Расіі і Беларусі

19.05.2024 14:02
Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы паведамляе, што ўзмацняецца жорсткасць правіл увозу хатніх жывёл у краіны Еўрасаюза з Расіі і Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Vizslafotozas/pixabay.com/CC0

З 16 верасня 2024 года жывёла, якая ўвозіцца, павінна будзе прайсці сералагічнае даследаванне на антыцелы да віруса шаленства і атрымаць дакумент, які пацвярджае гэта, піша Дэлфі. "Расія і Беларусь уключаны ў спіс краін, якія эфектыўна рэалізуюць антырабічныя патрабаванні. У мінулым годзе 63 жывёлы, якія перавозіліся ў камерцыйных мэтах, не былі дапушчаны ў Літву з-за неадпаведнасцяў суправаджальных дакументаў, умоў перавозкі або ідэнтыфікацыйнага нумара жывёлы", - расказала галоўны дзяржаўны ветэрынар Дэпартамента пагранічнага кантролю Аліцыя Заранковіч.

"З гэтага часу для ўвозу ў Еўрасаюз сабак, катоў або тхароў з Беларусі і Расіі неабходна праводзіць тэст на антыцелы да шаленства", - адзначыла яна.

Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба таксама падкрэслівае, што ўзор тэсту на антыцелы да шаленства неабходна ўзяць як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі супраць шаленства і як мінімум за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфіката і ўезду ў ЕС.

Нагадваецца, што пры ўвозе хатніх жывёл з Расіі і Беларусі ў Еўрапейскі Саюз жывёла таксама павінна мець падскурны мікрачып або татуіроўку (зробленую да 3 ліпеня 2011 года) і быць прышчэплена ад шаленства (першасная вакцынацыя жывёлы не маладзейшай за 12 тыдняў).

ав/Дэлфі