Беларуская Служба

Польская сялянская партыя ды рух «Польшча 2050» выставяць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары

24.07.2024 13:34
Пра гэта распавёў старшыня ПСЛ Уладзіслаў Касіняк-Камыш у размове з тэлевізіяй Polsat News.
-,     -
Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Marcin Obara

У інтэрв'ю ў праграме «Госьць падзеяў» Уладзіслаў Касіняк-Камыш закрануў шэраг важных тэм, якія цяпер абмяркоўваюцца ў польскай палітыцы. У эфіры Polsat News палітык адзначыў, што цяперашняя ўрадавая кааліцыя KO - Трэці шлях - Левыя сілы павінна засяродзіцца ў першую чаргу на эканоміцы, змяншэнні ўзносаў на медыцынскае страхаванне і ад прадпрымальнікаў, таму што калі яна гэтага не зробіць, будзе страчана прыхільнасць выбаршчыкаў. У адваротнай сітуацыі палітык не выключыў распаду кааліцыі, заявіўшы, што развал каштуе менш, чым страта выбаршчыкаў партыямі, якія ўваходзяць у кааліцыю.

Палітык таксама распавёў, што «на прэзідэнцкіх выбарах будзе адзіны кандыдат ад ПСЛ і руху «Польшча 2050». – Усё паказвае на тое, што гэта будзе Шымон Галоўня, – сказаў Касіняк-Камыш.

Віцэ-прэм'ер Касіняк-Камыш падкрэсліў, што не мае намеру мяняць сваю пазіцыю адносна абортаў. На яго думку, найлепшым выхадам было б вярнуцца да старога кампрамісу аб абортах і правесці ўсенародны рэферэндум. У гэтым кантэксце ён раскрытыкаваў левых палітыкаў за аднабаковую талерантнасць і заклікаў паважаць розныя погляды.

юл