Беларуская Служба

Рынак звадкаванага газу ў Польшчы вельмі стабільны і застанецца такім ў наступным годзе 

22.12.2024 12:03
У Польшчы прыкладна 75% рынку звадкаванага газу складае аўтагаз, але, акрамя таго, гэтае паліва выкарыстоўваецца для ацяплення дамоў або на вытворчасці.
Ілюстрацыя Shutterstock/ Audio und werbung

Рынак звадкаваных прыродных газаў у Польшчы вельмі стабільны і такім павінен быць і ў наступным годзе - прагназуе Польская арганізацыя звадкаванага газу (POGP).

Генеральны дырэктар POGP Барташ Квяткоўскі паведаміў, што аналагічная сітуацыя на рынку назіралася шмат гадоў, за выключэннем пачатку пандэміі, калі палякі менш перамяшчаліся і адпаведна менш карысталіся транспартам.  Эксперт дае стрыманыя але аптымістычныя прагнозы на наступны год: 

— Беручы пад увагу знешнія фактары, у прыватнасці, цёплая надвор'е, слабы попыт у заходніх гаспадарках, расце канкурэнцыя паміж пастаўшчыкамі гэтай сыравіны. Вялікія пастаўкі на сусветныя рынкі амерыканскага звадкаванага газу, бо менавіта ЗША  — гэта найвялікшы пастаўшчык звадкаванага газа ў свеце. Усё абумоўлівае прагноз на стабільныя цэны. 

У Польшчы прыкладна 75% рынку звадкаванага газу складае аўтагаз, але, акрамя таго, гэтае паліва выкарыстоўваецца для ацяплення дамоў або на вытворчасці —  у асноўным у сельскай мясцовасці, а 10% для турыстычных балонаў. Паводле падлікаў, прыкладна 13% легкавых аўтамабіляў у Польшчы працуюць на звадкаваным прыродным газе.

iar/эж