Беларуская Служба

Павел Усаў: Статус Лукашэнкі – гэта ўзровень «Л/ДНР»

03.08.2022 16:43
«Візіт Пушыліна ў Брэст – чарговы крок па эрозіі незалжнасці і суверэнітэту Беларусі на карысць Пуціна». 
Аўдыё
  • Павел Усаў: Статус Лукашэнкі – гэта ўзровень «Л/ДНР»
Павал Усаўradyjo.net

Тыдзень таму ў Брэст з візітам прыбыў «глава ДНР» Дзяніс Пушылін. Паводле Пушыліна, у Брэсце яны «разам з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыем Гарадзецкім, старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў Мікалаем Красоўскім і кіраўніком рэгіянальнай арганізацыі «Белая Русь» Аляксандрам Бахановічам абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Брэсцкай вобласці і Данецкай Народнай Рэспублікі».

Нягледзячы на нізкі ўзровень гэтых кантактаў, наш палітычны аглядальнік Павел Усаў лічыць важнай гэтай падзею ў працэсе эрозіі незалежнасці Беларусі:

-Адметна, што Пушылін прыехаў у Беларусь не па запрашэнні ўладаў. Гэта дэманстратыўны візіт, які кладзецца ў палітыку Крамля адносна Беларусі. Візіт Пушыліна ў Брэст – чарговы крок па эрозіі незалжнасці і суверэнітэту Беларусі на карысць Пуціна. Гэта паказчык таго, у якім статусе ў дачыненнях з крамлём знаходзіцца Лукашэнка. Яго статус – гэта ўзровень «Л/ДНР».

Дадзены візіт, праўдападобна з’яляецца часткай сцэнару па стварэнні нейкай новай «Саюзнай дзяржавы», у якую імаверна будуць уключаны «Л/ДНР», Прыднестроўе, Паўднёвая Абхазіі і Асетыя, будучай «ХНР» а таксама Беларусь. Магчыма Лукашэнку давядзецца прызнаць незалежнасць гэтых утварэнняў і потым, як лагічны крок, бараніць іх ад «агрэсіі з боку Украіны». На дадзены момант, такі сцэнар развіцця падзеяў выглядае вельмі праўдападобна.

«Палітычнае люстэрка» цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павел Усаў: Вызваленне палітвязняў немагчымае без выканання ўмоваў, якія выставіў Лукашэнка

27.07.2022 17:34
А прапанова выкупляць палітзняволеных – гэта чарговы медыя-праект Валерыя Цапкалы.