Былы беларускі дыпламат, дзяржаўны дзеяч, а цяпер прадстаўнік апазіцыі Валеры Цапкала прапануе выкупляць палітычных вязняў, як гэта рабіла ФРГ, плацячы выкуп за вязняў у ГДР. На думку палітолага Паўла Усава, вызваленне палітвязняў немагчымае без выканання ўмоваў, пастаўленых рэжымам, а прапанова выкупляць іх – гэта чарговы медыя-праект Валерыя Цапкалы.
- Год таму ён аб’явіў збор сродкаў для таго, хто арыштуе Лукашэнку. Я называю гэта інфантыльным авантурызмам. Іншая медыя-канцэпцыя – давайце выкупляць палітзняволеных. У Беларусі больш за 1 тыс палітвязняў, нават калі застанемся пры 1 тысячы, то сярэдняя квота за палітвязня – мінімум 50 тыс. Напрыклад, бацькі Софіі Сапегі заплацілі за яе каля 50-60 тыс еўра. Ёсць людзі, якія нанеслі рэжыму значна большую шкоду. Але, нават калі застацца пры адной тысячы, то неабходна сабраць 50 млн еўра. Наўрад ці гэта магчыма і наўрад ці хтосьці будзе гэтым займацца. Усе разумеюць, што гэты рэжым тэрарыстычны, ад санкцый ён траціць мільярды долараў. Дарэчы, сам Лукашэнка выставіў наступныя ўмовы вызвалення палітвязняў: зняць усе санкцыі, прызнаць Лукашэнку легітымным, перастаць фінансаваць дэмакратычную апазіцыю, а ўсе палітзняволеныя павінны напісаць прашэнне аб памілаванні. Без гэтых умоваў вызвалення палітвязняў не будзе. А Цапкала проста збірае сабе палітычны капітал.
27 ліпеня – 32-ая гадавіна прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Чаму Лукашэнка не лічыць гэты дзень святам, чаму ён перанёс Дзень незалежнасці на 3 ліпеня?
Слухайце аўдыё
нг