Беларуская Служба

128 дзяцей дзяцей загінулі з пачатку вайны ва Украіне

24.03.2022 09:11
З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў краіне загінулі 128 дзяцей, 172 атрымалі раненні, паведаміла ў чацвер у Telegram Генпракуратура Украіны.
Харкаў PAP/Andrzej Lange

У Кіеўскай вобласці загінулі або пацярпелі 64 дзіцяці, у Харкаўскай – 43, а ў Чарнігаўскай – 32.

У выніку бамбардзіровак і абстрэлаў расійскіх жаўнераў пашкодзілі 566 навучальных устаноў, 73 з якіх былі цалкам разбураныя. Ва Украіне пацярпелі больш за 230 школ і 155 дзіцячых садкоў. Большасць з іх размешчана ў Данецкай, Харкаўскай, Мікалаеўскай, Сумскай, Кіеўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай абласцях.

ав