Беларуская Служба

У Эстонію прыбыла пяхотная рота войска ЗША

17.12.2022 14:42
Акрамя салдат ЗША перакінулі ў Эстонію ракетныя сістэмы HIMARS, а таксама сістэмы камандавання і кіравання.
W estońskim mieście Tartu rozpoczęto demontaż sowieckiego pomnika, zostanie przeniesiony do muzeum
W estońskim mieście Tartu rozpoczęto demontaż sowieckiego pomnika, zostanie przeniesiony do muzeumShutterstock/Andrius Zemaitis

У вайсковую часць у горадзе Выру прыбыла рота Арміі ЗША. Амерыканскія вайскоўцы будуць праводзіць сумесныя заняткі з 2-й пяхотнай брыгадай Узброеных сіл Эстоніі. Амерыканскае падраздзяленне прыбыло ў краіну на падставе двухбаковай дамовы з ЗША. Раней на Мадрыдскім саміце НАТА прэзідэнт Джо Байдэн паабяцаў узмацніць усходні фланг альянсу.

Акрамя салдат ЗША перакінулі ў Эстонію ракетныя сістэмы HIMARS, а таксама сістэмы камандавання і кіравання. Амерыканскія падраздзяленні будуць праводзіць сумесныя заняткі з Сіламі абароны Эстоніі для паляпшэння ўзаемадзеяння паміж саюзнікамі.

У Эстоніі таксама знаходзіцца Баявая група перадавых сіл НАТА. У яе склад пад кіраўніцтвам Вялікабрытаніі ўваходзяць часткі ўзброеных сіл Францыі і Даніі, а таксама адзін эксперт з Ісландыі. Паветранае прастору краін Балтыі ахоўваюць знішчальнікі ВПС Нямеччыны.

iar/эж