Камандуючы Паўднёвай групоўкай украінскай арміі генерал Аляксандр Тарнаўскі заявіў, што ўкраінцы прарвалі лінію абароны РФ на поўдні краіны. Аднак у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN генерал сказаў, што контрнаступленне ішло павольней, чым чакалася.
«Мы прарвалі фронт на левым крыле, каля вёскі Вербове, і рухаемся далей, сказаў генерал Тарнаўскі».
Ён дадаў, што ўкраінцы атакуюць «не так хутка, як мы чакалі, не так, як у фільмах пра Другую сусветную». Прычына – вялікая колькасць расійскіх мінных палёў. Але самае галоўнае, як падкрэсліў генерал, тое, што ініцыятыва на фронце па баку ўкраінскіх сіл.
Аляксандр Тарнаўскі заявіў, што прарывам у контрнаступленні стане ўзяцце горада Токмак, які знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад лініі фронту. Гэта дазволіла б украінцам пачаць наступ на Мелітопаль і Крым. Генерал Тарнаўскі падкрэсліваў, што прыход зімы не спыніць контрнаступлення.
яс