Беларуская Служба

Паўночная Карэя павінна дапамагчы Расіі, гэта загад Кім Чэн Ына

01.11.2024 15:25
Паўночная Карэя павінна дапамагчы Расіі, гэта загад Кім Чэн Ына. Пра гэта падчас візіту ў Маскву заявіла кіраўніца МЗС паўночнакарэйскага рэжыму Чхве Сон Хуэй. 
         ,  2024.
Сустрэча Уладзіміра Пуціна з Кім Чэн Ынам у Пхеньяне, чэрвень 2024.kremlin.ru

Пхеньян пастаўляў зброю і боепрыпасы ў Маскву ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, а цяпер накіраваў туды сваіх вайскоўцаў.

Паўночнакарэйская міністарка ў прысутнасці міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова запэўніла, што Пхеньян будзе выконваць палажэнні пагаднення аб стратэгічным партнёрстве і дапаможа Расіі ў яе «свяшчэннай вайне».

Падчас візіту ў Маскву прадстаўніцы паўночнакарэйскага рэжыму афіцыйна не гаварылася пра прысутнасць вайскоўцаў Кім Чэн Ына ў Расіі. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што яму няма чаго сказаць на гэты конт, акрамя таго, што ўжо было сказана.

Але размова ішла пра заяву прадстаўніка Расіі ў савеце бяспекі ААН Васіля Небензі, які заявіў, што Масква мае права карыстацца дапамогай сваіх саюзнікаў і абвінаваціў ЗША ў мабілізацыі краін НАТА для дапамогі Украіне.

Паводле паведамленняў украінскай і заходняй выведак, вайскоўцы паўночнакарэйскага рэжыму ўжо знаходзяцца ў Расіі і іх прысутнасць нават заўважаная каля лініі фронту.

IAR/вх