Беларуская Служба

Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю беспілотнікаў

26.11.2024 11:02
Агрэсар запусціў па краіне агулам 188 беспілотнікаў, што нанесла шкоду будынкам і крытычнай інфраструктуры ў многіх рэгіёнах.
      25   6 .
У выніку расійскага ракетнага абстрэлу Адэсы 25 лістапада пацярпелі 6 чалавек.PAP/Alena Solomonova

Уначы расіяне атакавалі Украіну рэкорднай колькасцю беспілотнікаў. Як паведаміла СПА краіны, агрэсар запусціў па краіне агулам 188 беспілотнікаў, што нанесла шкоду будынкам і крытычнай інфраструктуры ў многіх рэгіёнах. Украінскаму боку ўдалося збіць 76 расійскіх БПЛА.



Расіяне атакавалі, між іншым, Кіеў і захад краіны. У выніку дайшло да разбурэння энергетычнай інфраструктуры. Больш за 5 гадзін доўжылася начная паветраная трывога ў Кіеве. Улады горада паведамілі, што сілы супрацьпаветранай абароны знішчылі каля 10 расійскіх беспілотнікаў класа «Шахед».

Расійскія беспілотнікі нанеслі разбурэнні на захадзе Украіны. У Тарнопалі яны пашкодзілі інфраструктуру перадачы электраэнергіі. У горадзе ўзніклі перабоі з электрычнасцю і водазабеспячэннем.

З-за цыклічных расійскіх нападаў на энергетычную інфраструктуру амаль па ўсёй Украіне ўводзяцца планавыя перабоі з пастаўкамі электраэнергіі.

У сваю чаргу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі шэсць рэгіёнаў Расіі і акупаваны ворагам Крым. У той жа час сусветныя СМІ паведамляюць, што ва Украіну паступаюць пастаўкі заходніх ракет і іншай зброі.

IAR/аз

У выніку нападу на Харкаў пацярпелі 23 чалавекi

25.11.2024 14:01
Ноччу расіяне атакавалі, між іншым, Харкаў, Кіеў, Запарожжа і Мікалаеў.