Беларуская Служба

У выніку нападу на Харкаў пацярпелі 23 чалавекi

25.11.2024 14:01
Ноччу расіяне атакавалі, між іншым, Харкаў, Кіеў, Запарожжа і Мікалаеў.
      19
У выніку нападу на Харкаў пацярпелі 19 чалавек PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE HANDOUT

У выніку атакі ворага на Харкаў пацярпелі 23 чалавекi. Па словах мэра горада Ігара Церахава, ракеты С-400 упалі на цэнтральную частку горада – Кіеўскі раён. 16 пацярпелых дастаўлены ў бальніцы. Харкаўская пракуратура распачала расследаванне расійскага ваеннага злачынства.



Напад выклікаў пажар. Пашкоджаны 41 будынак і аўтамабілi.

Ноччу расіяне атакавалі, між іншым, Кіеў, Запарожжа і Мікалаеў.

У сваю чаргу ўкраінцы атакавалі з беспілотнікаў расійскі паліўны завод у Калужскай вобласці.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны: Галоўнае для Пуціна зараз — да студзеня выціснуць нас з Курскай вобласці 

24.11.2024 12:11
 У цяперашні час плошча тэрыторыі Курскай вобласці, якая кантралюецца Украінай, скарацілася да  800 квадратных кіламетраў.