Украінскія беспілотнікі ў ноч на 6 снежня атакавалі Керч у акупаваным Расіяй Крыме, у горадзе былі чутныя выбухі. Паводле ТГ-канала «Крымскі вецер», выбухі былі чутныя ў раёне суднабудаўнічага завода «Заліў».
Чытачы Крым.Рэаліі таксама пацвярджаюць інфармацыю аб выбухах у Керчы. Як адзначаецца, іх было тры з інтэрвалам у 10-20 хвілін - першыя два падобныя на выбухі ад трапленняў, адзін - на працу СПА.
Атака па акупаваным Расіяй паўвостраве пачалася каля пяці раніцы, у ёй былі задзейнічаны БПЛА і марскія беспілотнікі. З 5:17 раніцы быў часова перакрыты рух аўтатранспарту па Крымскім мосце.
iar/эж