Беларуская Служба

Прэм’ер Украіны агучыў аб'ём дапамогі ад Германіі

11.12.2024 19:23
Тым часам польская дапамога Украіне з пачатку вайны склала амаль 5% ВВП Польшчы.  
  ()       . 11  2024
Дзяніс Шмыгаль (злева) і Олаф Шольц падчас сустрэчы ў Берліне. 11 снежня 2024 года крыніца: x.com/Denys_Shmyhal

Агульная дапамога Украіне ад Германіі складае 37 млрд еўра з моманту ўварвання Расіі - гэта найбольш сярод усіх дзяржаў Еўропы. Пра гэта падчас візіту ў Берлін паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль у Тэлеграм-канале ў сераду, 11 снежня. 

«Падчас VII украінска-германскага эканамічнага форуму канцлер Олаф Шольф пацвердзіў, што Германія перадасць да канца года шостую сістэму СПА IRIS-T і пускавыя ўстаноўкі Patriot. Дзякуй за ўклад ва ўзмацненне бяспекі нашай дзяржавы, гэта дапаможа захаваць шмат чалавечых жыццяў», - напісаў кіраўнік ураду. 

Таксама Шмыгаль падзякаваў ураду ФРГ за дзяржаўныя праграмы інвестыцыйных і экспартных гарантый для працы бізнесу на ўкраінскім рынку. 

Паводле яго слоў, ужо прадастаўлена 53 інвестыцыйныя гарантыі для нямецкіх праектаў ва Украіне на агульную суму амаль у 382 млн еўра.

Нагадаем, у лістападзе Канцылярыі прэзідэнт Польшчы паведаміла, што афіцыйная Варшава прызначыла на дапамогу Украіне, у тым ліку на падтрымку ўцекачоў, 4,91% ВВП. На вайсковую дапамогу было накіравана 3 млрд 230 млн еўра, а на падтрымку ўцекачоў – амаль 1 млрд 760 млн еўра.

вс