Гэта 72-і транш ваеннай дапамогі ЗША Украіне з пачатку расійскага ўварвання. Гэта боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, ракеты калібра 155 мм і 105 мм, шматмэтавыя колавыя і лёгкія тактычныя машыны. Амерыканцы таксама паставяць Украіне беспілотнікі, боепрыпасы для беспілотнікаў, ракеты TOW, супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4. У пакет таксама ўваходзяць мінна- і супрацьзасадныя машыны, сродкі хімічнай, біялагічнай і радыелагічнай абароны, боепрыпасы да стралковай зброі.
Пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах Джо Байдэн загадаў Пентагону паскорыць пастаўкі зброі ў Кіеў да заканчэння ягонага тэрміну. Дональд Трамп гаворыць аб скарачэнні ваеннай дапамогі Украіне, а саюзнікі абранага прэзідэнта ў Кангрэсе выступаюць супраць прыняцця чарговага пакета дапамогі Кіеву.
ав