У Расійскай Федэрацыі сцвярджаюць, што нібыта затрыманы выканаўца аперацыі па ліквідацыі начальніка войскаў радыяцыйнай і хімічнай абароны Расіі Ігара Кірылава.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на «РИА Новости».
Паводле заявы Федэральнай службы бяспекі (ФСБ), у Расіі быў затрыманы «завербаваны» Украінай выканаўца аперацыі па ліквідацыі Кірылава. Ім нібыта аказаўся грамадзянін Узбекістана 1995 года нараджэння.
У ФСБ дадаюць, што выканаўца аперацыі атрымаў магутнае самаробную выбуховую прыладу пасля прыезду ў Маскву. Выбухоўку ён потым прымацаваў да электрасамаката, які быў прыпаркаваны каля пад’езда дома Кірылава.
Для назірання за адрасам, дзе пражываў генерал, падазраваны нібыта арандаваў аўтамабіль і ўсталяваў у ім Wi-Fi-відэакамеру, якая транслявала відэа «арганізатарам у Дняпры».
нг