Беларуская Служба

Расія зноў ударыла па Украіне беспілотнікамі

07.01.2025 12:20
Украінская СПА мінулай ноччу збіла 28 расійскіх дронаў. 10 іншых апаратаў збіліся з курса, паведамілі ў штабе ў Кіеве.
Ілюстрацыйнае фотаVladyslav Musiienko

Расійскія атакі з дапамогай беспілотнікаў здзяйсняюцца практычна кожны дзень. У нядзелю паведамлялася, што з 128 беспілотнікаў было збіта 79.

У ноч на 7 студзеня 2025 года  расійскае войска нанесла чарговы ўдар па Украіне з выкарыстаннем 38 БПЛА тыпу «Шахед» з напрамкаў Мілерава, Курска, Прыморска-Ахтарска.

Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітнымі ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы, мабільнымі агнявымі групамі ВПС і Сіл абароны Украіны.

Па стане на раніцу 7 студзеня пацверджана збіццё 28 ударных БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікаў іншых тыпаў у Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Чаркаскай, Мікалаеўскай, Херсонскай і Кіраваградскай абласцях. Трапленняў зафіксавана не было.

10 беспілотных лятальных апаратаў-сімулятараў праціўніка збіліся з курсу ды ўпалі без негатыўных наступстваў, тры з іх паляцелі ў напрамку Расіі.

Крыніца: Афіцыйны Телеграм-канал Камандавання Паветраных Сіл Збройных Сіл Украіны/юл