Беларуская Служба

Украінскае камандаванне асуджае напады на прызыўныя пункты

02.02.2025 18:10
Ва Украіне пачашчаюцца напады на супрацоўнікаў ваенкаматаў, адказных за прызыў у войска. Учора ў двух такіх нападах загінулі два чалавекі. Украінскае камандаванне асуджае напады на вайскоўцаў і заклікае да рашучага адказу.
       .
У Роўна прагрымеў выбух у штабе прызыўной камісіі. @stranaukraine

У Палтаўскай вобласці падчас канваіравання мабілізаваных у войска ўчора быў застрэлены вайсковец — супрацоўнік ваенкамата. Забойца забраў у салдата зброю і ўцёк разам з  салдат тэрміновай службы. Злачынцу затрымалі. Таксама ўчора на захадзе краіны ў Роўна прагрымеў выбух у штабе прызыўной камісіі. Адзін чалавек загінуў, некалькі атрымалі раненні.

Ва Украіне падобныя выпадкі адбываюцца ўсё часцей. Іх выканаўцамі з'яўляюцца грамадзяне Украіны, якія выступаюць супраць прызыву ў войска.

Камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны генерал Міхаіл Драпаты заявіў, што нельга цярпець хвалю агрэсіі і знявагі супраць вайскоўцаў. Ён дадаў, што чакае рашучай рэакцыі грамадства і ўладаў на падобныя інцыдэнты.

IAR/вх