Беларуская Служба

Украіна атрымала французскія знішчальнікі Mirage

06.02.2025 16:09
Mirage 2000 - адзін з найстарэйшых французскіх баявых самалётаў, які зараз выкарыстоўваецца ў асноўным у патрульных місіях.
Mirage 2000
Mirage 2000 Autorstwa Staff Sgt. Michael B. Keller, USAF - http://www.defenseimagery.mil/imagery.html#guid=c76db9cff7064d8452c34c1dfbac9a249119c522, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=19970051

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage, паведаміла Міністэрства абароны Францыі. Таксама ва Украіну вярнуліся пілоты, якія прайшлі навучанне ў Францыі.

Міністр абароны Францыі Себасцьян Лекарню паведаміў, што пастаўкі знішчальнікаў ва Украіну ўжо пачаліся, але не ўдакладніў, колькі машынаў будзе перададзена.

Палітык падкрэсліў, што такім чынам урад Францыі выканаў абяцанне, дадзенае ў чэрвені мінулага года падчас візіту прэзідэнта Украіны ў Парыж.



«Самалёты з украінскімі пілотамі на борце, якія некалькі месяцаў трэніраваліся ў Францыі, цяпер будуць удзельнічаць у абароне ўкраінскага неба», - напісаў у сацсетках міністр абароны Францыі.

Mirage 2000 - адзін з найстарэйшых французскіх баявых самалётаў, якія ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца ў арміі. Знішчальнікі, вырабленыя ў канцы 1990-х гадоў, служаць у асноўным у патрульных місіях НАТА.

Паводле неафіцыйных звестак, украінцы прасілі дванаццаць машын, а атрымалі менш за дзесяць. Французскія самалёты будуць падтрымліваць амерыканскія F-16, якія перадалі ўкраінцам іншыя еўрапейскія краіны.

IAR /аз

Паўднёвая Карэя пацвярджае рэалізацыю дамоў на ўзбраенне, заключаных  з Польшчай

05.02.2025 18:32
Нагадаем, дамова на пастаўку ў Польшчу 180 танкаў K2 паўднёвакарэйскай вытворчасці быў падпісаны ў ліпені 2022 года.