Беларуская Служба

Расія наносіць удары па Кіеве нягледзячы на тое, што там цяпер госціць спецпрадстаўнік Трампа

20.02.2025 11:00
Некалькі дзён таму Уладзімір Зяленскі заявіў, што ён хацеў бы запрасіць Кіта Келага на лінію фронту, каб ён сам – на ўласныя вочы, мог ацаніць сітуацыю.  
Спецпрадстаўнік Дональда Трампа Кіт Келаг наведвае Кіеў PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Расія наносіць удары з паветра па Украіне. Надзвычайнае становішча працягвалася ўсю ноч на значнай тэрыторыі краіны. У Кіеве працавалі сродкі абароны ад беспілотнікаў. Падобнае было ў Адэсе, а на Херсон вораг скінуў авіябомбу.



Украінскія СМІ адзначаюць, што «Расія, заяўляючы аб гатоўнасці спыніць вайну, атакуе Кіеў, нават тады, калі ў горадзе знаходзіцца прадстаўнік адміністрацыі ЗША Кіт Келаг».

У той жа час, калі супрацьпаветраная абарона Кіева збівала расійскія беспілотнікі, іхная другая  хваля атакавала Адэсу.

Агенцтва УНІАН паведаміла, што атака на Адэсу вялася з Чорнага мора. Выбухі беспілотнікаў пашкодзілі лініі электраперадач і частку цепласетак.

У Херсоне авіябомба трапіла ў шматпавярховы дом. Пацярпелі двое дзяцей. Частка жыхароў пашкоджанага квартала апынулася пад заваламі.

Нагадваем, сёння ва ўкраінскай сталіцы запланаваныя перамовы Уладзіміра Зяленскага і Кіта Келага. Спецпрадстаўнік Дональда Трампа знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы з учарашняга дня.

Некалькі дзён таму Уладзімір Зяленскі заявіў, што ён хацеў бы запрасіць амерыканскага госця на лінію фронту, каб ён сам – на ўласныя вочы, мог ацаніць сітуацыю.  

IAR/аз 

Расія атакавалі краіну 167 беспілотнікамі, 500 будынкаў у Адэсе без святла і ацяплення

19.02.2025 10:02
Мэр Адэсы дадаў, што ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым, якому аказваецца дапамога ў бальніцы. 

У. Зяленскі адрэагаваў на словы Д. Трампа аб тым, што яго падтрымліваюць толькі 4% украінцаў

19.02.2025 18:01
«Прэзідэнт Трамп, пры вялікай павазе да яго як да лідара нацыі, якую мы вельмі паважаем, амерыканскай нацыі, якая нас пастаянна падтрымлівае, на жаль, жыве ў гэтай прасторы дэзінфармацыі»