Улады Кіеўскай вобласці, Херсона, Краматорска і Славянска паведамілі пра загінуўшых у выніку расійскіх авіяўдараў. Усяго ў тую ноч у выніку расійскіх нападаў загінулі 4 чалавекі, 15 былі параненыя.
Украінскі пісьменнік з Ірпеня Уладзімер Коскін у інтэрв'ю Польскаму радыё заявіў, што не верыць у хуткае і бязбольнае заканчэнне вайны.
«Я думаю, што гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль Захад не вырашыць, ці будзе ён даваць нам больш зброі. Нельга забываць, што расіяне планавалі ўзяць Кіеў цягам трох дзён, а потым хацелі стаяць на беразе Ла-Маншу», — кажа ўкраінскі пісьменнік. На ягоную думку, палякі выдатна разумеюць, што - як ён выказаўся - "гэты расійскі звер не спыніцца сам, таму яго трэба спыніць».
IAR/вх