Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон па выніках перамоў з прэзідэнтам ЗША, якія адбыліся ў Белым доме 24 лютага, заявіў, што Еўропа гатова ўзяць на сабе большую адказнасць за ўласную бяспеку:
— Мы прагнем пабудаваць моцны мір. Мы ўсведамляем, што еўрапейцы павінны зрабіць яшчэ больш для бяспекі Еўропы, яе абароны і, у пэўным сэнсе, больш справядлівага падзелу цяжару бяспекі, які Амерыка нясе на працягу многіх гадоў.
У сваю чаргу, амерыканскі лідар Дональд Трамп, заявіў, што час для мірных перамоў настаў:
— Наша мэта — як мага хутчэй дасягнуць канчатковага спынення агню. Мая сустрэча з прэзідэнтам Макронам стала важным крокам на гэтым шляху. Я думаю, ён пагодзіцца са мной, што, сярод многіх важных рэчаў, гэта правільны час для гэтага, магчыма, адзіны час, у гэтай цікавай і жудаснай сітуацыі, якая можа перарасці ў трэцюю сусветную вайну. Мы хацелі б гэтага пазбегнуць.
Прэзідэнт Францыі стаў першым еўрапейскім лідарам, якога амерыканскі прэзідэнт сустракаў у Белым доме.
IAR/PAP/эж