Беларуская Служба

Расія скептычна ставіцца да паразумення дасягнутага ў Саудаўскай Аравіі

12.03.2025 12:16
Прэс-сакратар МЗС у Маскве Марыя Захарава заявіла, што Расія будзе самастойна прымаць рашэнні адносна канфлікту ва Украіне.
-
Прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава EPA/MAXIM SHEMETOV / POOL Dostawca: PAP/EPA

Украінска-амерыканскія перамовы прывялі да згоды Кіева на 30-дзённнае перамір'е. На гэта павінна пагадзіцца і Масква. Тым часам першыя сігналы, якія паступаюць з Крамля, сведчаць аб тым, што Расія хоча працягваць дыктаваць уласныя ўмовы.

Агенцтва Reuters са спасылкай на ўласную крыніцу ў Крамлі паведаміла, што Пуціну будзе цяжка прыняць прапанову аб спыненні агню перад тым, як дамовіцца аб умовах і атрымаць некаторыя гарантыі.

Прэс-сакратар МЗС у Маскве Марыя Захарава заявіла, што Расія будзе самастойна прымаць рашэнні адносна канфлікту ва Украіне.

СМІ таксама цытуюць заяву старшыні камітэта Дзярждумы па замежных справах Канстанціна Касачова, які падкрэсліў, што любое пагадненне адносна Украіны будзе прынята на ўмовах Масквы, а не Вашынгтона.

Учора Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты ў бліжэйшы час правядуць перамовы з Расіяй аб перамір'і. Верагодна ў Маскву будзе адпраўлены прадстаўнік ЗША Стыў Віткоф.
яс