Беларуская Служба

Расія нанесла ўдары па Харкаву, а Украіна атакавала Расію беспілотнікамі

04.04.2025 08:35
Усяго Міністэрства абароны Украіны зафіксавала над тэрыторыяй краіны 78 расійскіх беспілотнікаў. 
На месцы атакі беспілотніка ў Харкаве працуюць украінскія ратавальнікіEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Мінулай ноччу Расія атакавала ўкраінскія рэгіёны з дапамогай беспілотнікаў. Найбольш пацярпеў Харкаў. Мясцовая адміністрацыя паведаміла, што як мінімум чатыры чалавекі загінулі і каля 35 атрымалі раненні. Ноччу ўкраінскія беспілотнікі таксама атакавалі аб'екты ў Расіі. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Учора ўвечары ў Харкаў пачалі прылятаць расійскія беспілотнікі. Ноччу ў горадзе былі чутныя выбухі. Раніцай высветлілася, што беспілотнікі агрэсара пашкодзілі дамы ў Новабаварскім мікрараёне. Кіраўнік гарадской вайсковай адміністрацыі Ігар Церахаў паведаміў пра 4 загінулых і 35 параненых.

Усяго Міністэрства абароны Украіны зафіксавала над тэрыторыяй краіны 78 расійскіх беспілотнікаў. 42 былі збітыя. Усваю чаргу расійскае Мінабароны паведаміла, што больш за 100 украінскіх беспілотнікаў атакавалі Расію. БПЛА былі заўважаныя ў Курскай, Арлоўскай і Маскоўскай абласцях.

ПР/юл