Беларуская Служба

Стыў Уіткоф: Пуцін нарэшце прадставіў нам умовы міру

15.04.2025 09:21
Спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткоф заявіў, што падчас свайго нядаўняга візіту ў Маскву Уладзімір Пуцін прадставіў умовы міру для Расіі. Яны тычацца, у тым ліку, акупаваных тэрыторый, «пратаколаў бяспекі».
Władimir Putin rozmawia z wysłannikiem Trumpa Steveem Witkofferm
Władimir Putin rozmawia z wysłannikiem Trumpa Steve'em WitkoffermEPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

«Ёсць шмат дэталяў, гэта складаная сітуацыя», — сказаў Стыў Уіткоф у эфіры Fox News.

Ён падкрэсліў, што ёсць шанец перабудаваць амерыкана-расійскія адносіны, у тым ліку праз гандлёвыя пагадненні, што павінна спрыяць паляпшэнню сітуацыі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. «Партнёрства стварае стабільнасць», - адзначыў ён.

Стыў Уіткоф таксама паведаміў, што апошняя сустрэча з Пуціным доўжылася амаль 5 гадзін і ў ёй прынялі ўдзел два ключавых дарадцы прэзідэнта Расіі — Юрый Ушакоў і Кірыл Дзмітрыеў.

«Гэта была займальная размова», — сказаў на заканчэнне спецпрадстаўнік ЗША.

IAR/вх