Колькасць пацярпелых у Харкаве пасля расійскага ракетнага ўдару расце. Балістычнымі ракетамі агрэсар нанёс удар па шматпавярховаму жылому масіву. Адзін чалавек загінуў і каля 40 атрымалі раненні. Гэта ўжо чацвёртая расійская атака на цэнтры ўкраінскіх гарадоў за апошнія тыдні.
Спачатку быў Крывы Рог, дзе загінулі 24 чалавекі. Затым Сумы, дзе загінулі 34 чалавекі. Пазней Адэса, а цяпер Харкаў. Алег Сінегубаў з Харкаўскай вайсковай адміністрацыі паведаміў, што аб'ектам расійскай атакі былі шматпавярховыя дамы. Агрэсар нанёс удар па горадзе балістычнымі ракетамі з касетнымі зарадамі. «Плошча разбурэння вельмі вялікая. Пашкоджаныя 15 жылых дамоў», — напісаў ён у сацсетках.
Напад на Сумы быў нанесены з выкарыстаннем баявых беспілотнікаў, якія нацэльваліся на грамадзянскую інфраструктуру. Па словах мэра горада Ігара Церахава, пад заваламі могуць быць людзі. Па дадзеных мясцовых уладаў, пацярпелі не менш за 55 чалавек, у тым ліку двое маленькіх дзяцей.
У нядзелю ў выніку расійскага ракетнага ўдару па Сумах загінулі па меншай меры 35 чалавек і больш за 100 атрымалі раненні. Гэта быў самы смяротны расійскі напад у гэтым годзе і адзін з самых сур'ёзных з пачатку ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
Пакуль Украіна адказвала на атакі Расіі нанясеннем ракетных удараў па вайсковых базах. Украінцам удалося пашкодзіць тэхніку і будынкі ў месцы размяшчэння дзвюх расійскіх брыгад — 448-й і 112-й.
ПР/юл