Беларуская Служба

Украінскі прэзідэнт хоча перамоў з Пуціным

14.05.2025 07:01
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што найважнейшай тэмай перамоў павінна было стаць 30-дзённае безумоўнае спыненне агню, якое ён назваў «крокам да заканчэння вайны».
      -
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае на прэс-канферэнцыі ў Кіеве EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Уладзімір Зяленскі хоча сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Гэтую інфармацыю сёння раніцай апублікавала ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што найважнейшай тэмай перамоў павінна было стаць 30-дзённае безумоўнае спыненне агню, якое ён назваў «крокам да заканчэння вайны».

Перамовы адбудуцца заўтра ў Стамбуле. З такой прапановай выступіў Уладзімір Пуцін, і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пагадзіўся прыняць перамоўшчыкаў.

Паводле слоў незалежнага расійскага палітолага Маргарыты Завадскай, Пуцін зайшоў у тупік і цяпер шукае нагоды, каб пазбегнуць паездкі ў Турцыю. «Пуцін шукае прычыну, каб не ехаць. Гэта лагічна, бо Пуцін не зацікаўлены ў спыненні вайны. Гэтая вайна яму выгадная. Цікавы іншы аспект, амерыканцы пагражалі выйсці з перамоў, і гэта Пуціну было нявыгадна. Цяпер ён робіць выгляд, што гатовы да перамоў, і дэманструе, што Украіна нібыта складаны партнёр», — падкрэсліў расійскі палітолаг у інтэрв'ю тэлевізіі Дождж.

Невядома, ці паляціць Дональд Трамп у Стамбул. Прэзідэнт ЗША выказаў такую ​​верагоднасць. Аднак у апошнія гадзіны амерыканскія СМІ ўсё часцей паведамляюць пра тое, што пасланнікі Белага дома Стыў Віткоф і Кіт Келлог паляцяць у Турцыю.

ПР/юл