Сёння ў Ватыкане прайшла інтранізацыя Папы Рымскага Льва XIV, на якой прысутнічалі сусветныя лідары, у тым ліку прэзідэнт ЗША Уладзімір Зяленскі.
Пасля ўрачыстасці ён сустрэўся з пантыфікам.
Уладзімір Зяленскі таксама правёў спатканне з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам і дзяржсакратаром Марка Рубіа. Сустрэча працягвалася 40 хвілін, паведамляюць украінскія СМІ.
Гэта першая сустрэча Зяленскага з Вэнсам пасля перапалкі, якая здарылася ў Белым Доме ў лютым падчас спаткання прэзідэнта Украіны з Дональдам Трампам.
Пазней украінскі прэзідэнт напісаў, якія тэмы закраналіся з прадстаўнікамі ЗША.
«Абмеркавалі перамовы ў Стамбуле, куды расіяне накіравалі дэлегацыю нізкага ўзроўню, якая не мела паўнамоцтваў прымаць рашэнні. Я пацвердзіў гатоўнасць Украіны да сапраўднай дыпламатыі і адзначыў важнасць хутчэйшага поўнага ды безумоўнага спынення агню.
Таксама закранулі пытанне неабходнасці санкцый супраць Расіі, двухбаковага гандлю, абароннага супрацоўніцтва, сітуацыі на полі бою і будучага абмену палоннымі. Ціск на Расію павінен працягвацца, пакуль яна не будзе гатовая спыніць вайну. І, вядома, мы абмеркавалі нашы агульныя крокі для дасягнення справядлівага і ўстойлівага міру», — напісаў у сваім Тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.
вс