Расія ўначы атакавала Адэсу беспілотнікамі далёкага дзеяння. Мясцовыя ўлады паведамляюць аб разбурэннях і ахвярах сярод мірнага насельніцтва. Нягледзячы на дзеянні супрацьпаветранай абароны, 10 беспілотнікаў пабілі цэлі ва ўкраінскім партовым горадзе на Чорным моры.
Былі разбураны і пашкоджаны грамадзянскія будынкі, у тым ліку жылыя дамы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 13 чалавек, у тым ліку 3 ратавальнікі, на якіх абрынуліся элементы палаючага будынка. З-за пажару эвакуявалі каля 600 жыхароў 23-павярховага корпуса.
Адэса рэгулярна падвяргаецца масіраваным расійскім атакам з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет далёкага дзеяння. Раней расіяне нанеслі ўдар па горадзе ў аўторак. Тады загінулі 2 мірных жыхароў, 19 атрымалі раненні.
яс