Беларуская Служба

Расія здзейсніла вялікую начную атаку на энергетычныя аб’екты Украіны. Ёсць ахвяры і параненыя

10.10.2025 09:59
Пад ударам апынуліся Кіеў, Чаркаская і Сумская вобласці.
   .
Наступствы атакі на Кіеў.Фота ДСНС

Падчас атакі на Кіеў раненні атрымалі 12 чалавек. Агулам былі параненыя 20 чалавек, загінула адно дзіця. Шэраг рэгіёнаў засталіся без электрычнасці.

«Па многіх аб'ектах крытычна важнай інфраструктуры вядзецца ліквідацыя расійскага ўдару па энергетычным сектары. Цынічная і разлічаная атака: больш за 450 беспілотнікаў і больш за тры дзясяткі ракет супраць усяго, што забяспечвае нармальнае жыццё і чаго расіяне хочуць нас пазбавіць. На дадзены момант вядома пра больш за 20 параненых па ўсёй краіне – усім аказваецца неабходная дапамога. На жаль, у Запарожжы ў выніку нападу загінула дзіця», – пракаментаваў атаку прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, менавіта грамадзянская і энергетычная інфраструктура зʼяўляецца галоўнай мэтай расійскіх удараў перад ацяпляльным сезонам.

вх