Беларуская Служба

Польшча — сярод лідараў паводле памеру дапамогі ўкраінцам і Украіне

10.10.2025 17:51
У 2022 годзе амаль дзевяць мільёнаў украінцаў перасеклі польскую мяжу, а больш за паўтара мільёна атрымалі прававую і фінансавую абарону. 
 -    .     ,          .
Ілюстрацыя - наступствы расійскага абстрэлу Кіева. Польшча аказвае вялікую дапамогу Украіне, але таксама разлічвае на ўдзел у адбудове знішчанай украінскай інфраструктуры.PAP/Vladyslav Musiienko

Польшча заняла першае месца ў свеце паводле памеру дапамогі Украіне ў адносінах да валавога ўнутранага прадукту ў 2022–2023 гадах – паведамляе Businessinsider. Паводле ўрадавых дадзеных, агульная сума падтрымкі склала 25 мільярдаў еўра - гэта амаль чатыры працэнты польскага ВУП. У намінальных велічынях Польшча на трэцім месцы пасля ЗША і Германіі.

Як паведаміў старшыня Рады па супрацоўніцтве з Украінай Павел Коваль (Paweł Kowal), Польшча першай прыняла пад свой дах уцекачоў і зладзіла шырокамаштабную гуманітарную дапамогу, якую госць выдання называе “гуманітарным паўстаннем”. Агулам жа падтрымка ўкраінцаў з боку польскага ўраду і дзяржаўных устаноў у гэты перыяд ацэньваецца ў 90 мільярдаў злотых.

У 2022 годзе амаль дзевяць мільёнаў украінцаў перасеклі польскую мяжу, а больш за паўтара мільёна атрымалі прававую і фінансавую абарону. Амаль мільён уцекачоў знайшлі працу ў Польшчы, сотні тысяч дзяцей навучаюцца і атрымліваюць бясплатныя абеды ў школах. Украінцы стварылі каля 48 тысяч прадпрыемстваў.

Акрамя гуманітарнай дапамогі, Польшча перадала Украіне 44 пакеты ўзбраення агульным коштам больш за чатыры мільярды еўра. Лагістычным цэнтрам заходняй дапамогі стаў хаб Жэшаў–Ясёнка.

Павел Коваль падкрэсліў, што гэты даклад — сведчанне маштабу польскай падтрымкі і аргумент у міжнародных адносінах. Паводле яго, Польшча была першай у дапамозе і будзе першай у адбудове Украіны. І павінна пра гэта нагадваць пры нагодзе розных міжнародных форумаў.

нг